Усяго патроху1818

Мікалай Бамбіза — усё ж адстаўка

Адзін з трох братоў Бамбізаў, генеральны дырэктар Нацыянальнага парка «Белавежская пушча», адпраўлены у адстаўку. Выконваючы абавязкі — яго намеснік па ідэалогіі.

Генеральны дырэктар Нацыянальнага парка «Белавежская пушча» Мікалай Бамбіза адпраўлены ў адстаўку. Інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце «Нашай Нівы» яшчэ ў панядзелак, але два дні не мела афіцыйнага пацверджання. Тым не менш учора Бамбіза развітаўся з калектывам і пакінуў пасаду.

Паводле інфармацыі «Турізм і отдых», новае месца працы Бамбізы звязана з «Белаграпрамбанкам». Выконваючым абавязкі дырэктара прызначаны намеснік па ідэалогіі Аляксандр Зоцікавіч Шарында.

Кар’ерны ўзлёт чыноўніка пачаўся ў 1989 годзе, калі 35-гадовы Бамбіза быў абраны дырэктарам Прыпяцкага дзяржаўнага ландшафтна-гідралагічнага запаведніка. Кіраўнік запомніўся тым, што актыўна развіваў паляўнічы турызм і лабіраваў адстрэл жывёлаў у запаведніку. Неўзабаве мясціны забрала пад сваю апеку Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, а ў кастрычніку 1996 года запаведнік быў рэарганізаваны ў нацыянальны парк. Яшчэ праз год на мяжы парка было пабудавана дрэваперапрацоўчае прадпрыемства.

У 2000 годзе Бамбіза вырашыў ісці ў дэпутаты і нечакана… праваліўся на выбарах.
У якасці «кампенсацыі» ў 2001 годзе Лукашэнка прызначыў яго дырэктарам Белавежскай пушчы. Пры ім быў дазволены адстрэл зуброў у запаведніку і стала актыўна вырубацца пушча.

Пра самадурства Бамбізы ходзяць легенды. Вось якое ўражанне склалася ў аднаго з расійскіх падарожнікаў пасля размоў з мясцовымі жыхарамі:

«Напрыклад, Мікалай Бамбіза выдаў пастанову, паводле якой мясцовыя жыхары не могуць без яго персанальнага дазволу прадаць сваё прыватнае жыллё. Паходы за грыбамі і ягадамі таксама строга рэгламентаваныя: Бамбіза падзяліў лес на квадраты і замацаваў іх за населенымі пунктамі. Гэта значыць дзе табе прадпісана, там і збірай дарункі прыроды, а ступіць налева-направа — нават не думай!

Распавядалі і пра тое, як Бамбіза ставіцца да свайго прозвішча.

Калі ў якой-небудзь заяве мясцовага жыхара пішуць: „Ад вось такога і вось такога дырэктару НП БП Бамбізе“ [Бамбіза, па-беларуску, — лаянкавае слова на высокага, вялікага чалавека, ужываецца ў негатыўным сэнсе»], ён проста рве дакумент, не чытаючы далей — маўляў, скланяць маё прозвішча нельга»
.

Клан Бамбізаў адзін з самых моцных «сямейных падрадаў» у беларускай уладзе. Родны брат, Сцяпан Бамбіза, дырэктар Прыпяцкага Нацыянальнага парка. Яшчэ вышэй пайшоў стрыечны брат. Іван Бамбіза быў прэзідэнтам «Белнафтахіма» (1997–2004) і віцэ-прэм’ерам (2004–2010)

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося11

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

Гурт «Дразды» аб'явіў пра развітальныя гастролі

Пятрухіну забаранялі весці стрым з канфэрэнцыі ў Варшаве. Ён супраціўляўся, а пасля стаў таемна запісваць аўдыя14

Мядзведзеў прыгразіў Трампу Трэцяй сусветнай вайной13

Рашэнне аб перадачы Германіяй Украіне ракет Taurus яшчэ не прынята1

Мерц чакае зацяжную вайну праз нежаданне Расіі весці перамовы2

Каханак Мельнікавай Аляксей Лабееў служыў у КДБ з 2019 года10

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве32

У Смалявіцкім раёне перакулілася маршрутка з пасажырамі

Блогер Сяргей Бяспалаў расказаў, чаму ажаніўся летась, а адсвяткаваў гэта толькі цяпер3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося11

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць