Вільня. Горад хоча, каб у памяць 300-лецця Дома Раманавых адкрылі ўніверсітэт з аддзяленнем сельскагаспадарскім. На гэта Дума дасць 1 мільён рублёў і 20 дзесяцін зямлі. Ужо многа раз падымалася справа аб універсітэце для Літвы і Беларусі, але так званая акраінная палітыка стаяла на перашкодзе. У нас цяпер мала інтэлігенцыі, але калі жыццё пойдзе шырэй, то гэты недастатак вучоных людзей бу-дзе няшчасцем краю.

«НН». № 48. 1912.

Свой між чужых, чужы між сваіх. У Японіі з’явіўся прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі. Наш былы пасол у гэтай краіне Пятро Краўчанка нечакана распачаў сваю палітычную гульню. Ён абвясціў пра неабходнасць «новай апазіцыі» і пра свае прэзідэнцкія амбіцыі. Аднак ні ўлада, ні апазіцыя яму не паверылі.

«НН». № 45. 2002

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0