Улады Венесуэлы абвясцілі пра пагаршэнне стану здароўя прэзідэнта Уга Чавэса, які праходзіць лячэнне на Кубе, паведамляе Reuters.

У заяве, распаўсюджанай кіраўніком Міністэрства інфармацыі Венесуэлы ў чацвер, 3 студзеня, гаворыцца, што ў Чавэса звязаныя з цяжкай рэспіраторнай інфекцыяй ускладненні, «якія выклікалі дыхальную недастатковасць. Чавэс «вымушаны строга прытрымлівацца прадпісанняў лекараў», заявіў міністр інфармацыі, не стаўшы ўдакладняць, ці падлучаны прэзідэнт да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

58-гадовы Чавэс 11 снежня перанёс аперацыю па выдаленні злаякаснай пухліны ў адной з клінік Гаваны.
Аперацыя стала для венесуэльскага прэзідэнта ўжо чацвёртай з лета 2011 года, калі ў яго ўпершыню быў выяўлены рак.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?