Нягледзячы на паражэнне ад Манака (1:3), мужчынская зборная Беларусі па тэнісе засталася на 50-м месцы ў рэйтынгу Кубка Дэвіса. У сваю чаргу манегаскі перамясціліся з 61-й на 56-ю пазіцыю.
5—7 красавіка ў матчы плей-оф другой групы Еўра-Афрыканскай зоны КД Беларусь сустрэнецца ў гасцях з Тунісам, які ў першым раўндзе ўступіў дома Латвіі (0:3), але застаўся ў рэйтынгу на 78-м радку.
0
0
0
0
0
0