Удзельнікам начных падзей Т., К. і З. ад 16 да 18 гадоў, паўналецця дасягнуў толькі адзін. Паводле дадзеных раённага аддзела Следчага камітэта, маладыя людзі бавілі час у кавярні. Каля 4 раніцы вырашылі аднесці перадачу ў аддзел міліцыі, дзе пад адміністрацыйным арыштам знаходзіўся брат аднаго з іх. Пачалі барабаніць у дзверы РАУС. Дзяжурны адмовіўся прыняць цыгарэты для «вязня». Параіў ісці спаць, папярэдзіў пра наступствы. Тады тройца пачала закідваць кавалкамі снегу міліцэйскія аўтамабілі. Гэтага здалося мала, тады яны пайшлі да размешчанага непадалёк помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Там накалупалі камянёў, вярнуліся на стаянку, шпурнулі ў машыну ДАІ і ўцяклі.

Дэбашыраў дасталі з ложкаў той жа раніцай. Высветліць асобы было няцяжка, ды і запіс з камер дапамог.

У аўтамабіля разбітае шкло, пагнутая абшыўка. Папярэдне шкода ацэненая ў 7 мільёнаў рублёў. Затрыманыя клянуцца, што ўсё кампенсуюць, вінавацяць ва ўсім алкаголь. Пакуль распачатая крымінальная справа за злоснае хуліганства. Магчыма, дадасца яшчэ і адказнасць за пашкоджаны помнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?