Здарэнні

У Слоніме рабочы трапіў у бальніцу пасля таго, як загарэлася дарожна-разметачная машына

У нейкі момант здарылася ўспышка і на адным з рабочых загарэлася адзенне.

Скрыншот відэа МНС

У Слоніме рабочы трапіў у бальніцу з траўмамі пасля загарання дарожна-разметачнай машыны. Падрабязнасці расказалі ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

У 09:09 3 мая ратавальнікам паступіла інфармацыя, што на вуліцы Савецкай загарэлася дарожна-разметачная машына, рабочы атрымаў траўмы. Супрацоўнікі МНС, якія прыехалі на месца, ліквідавалі ўзгаранне.

Пазней высветлілася, што для таго, каб пазбегнуць застойвання фарбы, рабочыя збіраліся пераліць яе з фарбавальнага пісталета ў бачок. Але ў нейкі момант здарылася ўспышка і на адным з рабочых загарэлася адзенне. Яго калега спрабаваў самастойна справіцца з узгараннем, але не змог і патэлефанаваў у МНС.

«Пацярпелы ў цяжкім стане шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне раённай бальніцы», — удакладнілі ў ведамстве.

Каментары

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Камера зафіксавала, як еўрапейскі лясны кот на Палессі выбіраецца на свет і азіраецца па баках ВІДЭА3

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны7

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным11

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу10

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць