Тыдзень таму Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі зрабіла справаздачу аб затрыманні на працягу апошніх двух месяцаў чатырох беларускіх злодзеяў у законе. 27 сакавіка гэтая тэма атрымала працяг.

Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, Дзмітрыя Равільевіча Галеева па мянушцы Галей супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй узялі пад варту вечарам 26 сакавіка адразу пасля пасадкі самалёта ў нацыянальным аэрапорце Мінск. Беларускі пасажыр быў дэпартаваны праваахоўнымі органамі адной з краін Заходняй Еўропы за парушэнне міграцыйнага заканадаўства.

Галееў з 2005 года знаходзіўся ў міжнародным вышуку, аб’яўленым МУС Беларусі.
У 2003 годзе ён учыніў злачынства, прадугледжанае ч. 3 арт. 208 КК (вымагальніцтва ў складзе арганізаванай злачыннай групы). Тады зламыснік і саўдзельнікі злачынства патрабавалі ў жыхара Жодзіна, пагражаючы яму, 18 тысяч долараў. Пасля правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў удалося ўстанавіць пяцярых падазроных, у дачыненні да якіх у 2004 годзе распачалі крымінальную справу. Трое зламыснікаў былі затрыманы адразу і ў наступным асуджаны на доўгія тэрміны пазбаўлення волі, а Галееву і яшчэ аднаму ўдзельніку групоўкі Віталю Пухнарэвічу ўдалося схавацца за мяжой. Апошні дагэтуль знаходзіцца ў міжнародным вышуку.
Найбліжэйшым часам з Галеевым будуць праведзены неабходныя следчыя дзеянні.
Пасля завяршэння расследавання крымінальная справа будзе перададзена пракурору для накіравання ў суд. За ўчыненае злачынства ўцекачу пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?