У канцы мінулага тыдня за тры дні было зарэгістравана сем аднолькавых выпадкаў махлярства у дачыненні да жанчын 45–60 гадоў: два — у Гомелі, два — у Жлобіне, тры — у Мінску.
У махлярстве падазраюцца грамадзяне Украіны, якія два гады таму ўжо ўчынялі ў беларускай сталіцы падобныя аферы.

Як паведамілі ва ўпраўленні крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама, схема падману дастаткова простая.

Ва ўсіх выпадках злачынца падыходзіў да ахвяры, дэманстраваў кашалёк з грашыма, сцвярджаў, што яго згубіў малады мужчына, які бег міма, і прапаноўваў раздзяліць грошы.
У момант размовы да іх падыходзіў другі злачынца і сцвярджаў, што яму ўказалі на іх як на асоб, што знайшлі згубленыя ім грошы — прыкладна 2.000 даляраў. Першы злачынца адмаўляў факт знаходкі. Другі злачынца прасіў пачакаць некаторы час. У гэты момант першы злачынца перадаваў кашалёк пацярпелай, прасіў пачакаць, пакуль ён ва ўсім разбярэцца, пры гэтым патрабаваў даць яму ў якасці закладу выраб з золата і іншыя каштоўныя рэчы. Пасля гэтага зламыснікі сыходзілі. А ў кашальку замест грошай пацярпелыя знаходзілі фрагмент газеты.

У міліцыянераў ёсць звесткі, якія ўказваюць на дачыненне да махлярства трох грамадзян Украіны, што перамяшчаюцца па тэрыторыі Беларусі на аўтамашыне «Шкода» з украінскімі нумарамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?