Паводле інфармацыі выдання, гэты будынак знаходзіцца пад аховай Федэральнай службы аховы, бо многія яго насельнікі — паплечнікамі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Гэта дом № 3 у Шведскім тупіку, гаворыцца ў артыкуле.

Як расказалі выданню два жыхары дома, якія папрасілі не называць іх імёнаў, у будынку размешчаныя апартаменты такіх персон, як кіраўнік «Раснафты» Ігар Сечын, бізнэсмэн Цімчанка і былы міністр фінансаў Аляксей Кудрын. «Няясна, куплялі саюзнікі Пуціна гэтыя апартаменты ці атрымалі іх бясплатна», — адзначаецца ў нататцы.

Дзве кватэры ў гэтым будынку пустуюць больш за год і прадаюцца за $50 млн і $42 млн, пішуць аўтары нататкі, спасылаючыся на дадзеныя агентаў Justified Quality Estate і Mayfair Properties.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?