Смартфон Arirang паказалі паўночнакарэйскім лідэру Кім Чэн Ыну ў ходзе яго візіту на завод, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Паўночнакарэйскі смартфон назвалі ў гонар папулярнай народнай песні.
Тэлефон, як мяркуецца, абсталяваны аперацыйнай сістэмай Android ад Google.
Малаверагодна, што смартфон сапраўды зроблены ў КНДР, мяркуе эксперт у галіне паўночнакарэйскіх тэхналогій Марцін Уільямс.
У мінулым годзе камуністычны рэжым заявіў аб стварэнні ўласнага планшэтнага кампутара, але пазней з'явілася інфармацыя аб тым, што, верагодна, кампутар быў зроблены ў Кітаі.
Сетка мабільнай сувязі існуе ў КНДР з 2008 года. Але яе дзейнасць у значнай ступені кантралюецца і абмяжоўваецца.
У КНДР 2 млн карыстальнікаў мабільных тэлефонаў, але амаль кожнаму ўладальніку прылады забаронена кантактаваць з вонкавым светам.