Доля Расіі на міжнародным экспартным рынку новых баявых танкаў у найбліжэйшыя чатыры гады, паводле прагнозаў, складзе амаль 50%, паведаміў у сераду дырэктар Цэнтра аналізу сусветнага гандлю зброяй Расіі Ігар Каротчанка.

«У наступны перыяд з 2013–2016 года аб’ём продажаў новых асноўных баявых танкаў (АБТ) складзе 1552 адзінкі на суму 8,98 млрд даляраў у выпадку выканання графікаў паставак па цяперашніх кантрактах, заяўленых намераў і праведзеных тэндараў. Доля Расіі прагназуецца ў 48,8% (758 адзінак)», — сказаў Каротчанка.

«Доля Расіі на сусветным рынку новых АБТ за мінулы чатырохгадовы перыяд (2009–2012) склала 52,7% па колькасным параметры (806 адзінак) і 31% у вартасным аб’ёме паставак (2,58 мільярда даляраў)», — сказаў эксперт.

Усяго за мінулыя чатыры гады ў свеце было пастаўлена на экспарт ці выраблена па ліцэнзіі не менш за 1527 новых танкаў на суму 8,32 мільярда даляраў, адзначыў эксперт.

Ён дадаў, што другое месца на экспартным рынку займаюць ЗША (868 машын на суму 5,9 млрд даляраў), трэцяе месца — Германія (394 машыны на суму 4,7 млрд даляраў).

Чацвёртае месца ў рэйтынгу Цэнтра аналізу сусветнага гандлю зброяй займае Кітай (112 танкаў на суму 354,4 млн даляраў). «Пекін выйшаў на сусветны рынак новых АБТ за кошт сумеснага з Пакістанам праекта танка MBT-2000, які таксама пастаўляўся Бангладэш, Марока і М’янме», — растлумачыў Каротчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?