У Гродне высвятляюць прычыны гібелі хлопца, знойдзенага мёртвым у цэнтры горада.

Пра гэта паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Труп быў знойдзены ў панядзелак у паркавай зоне цэнтральнай часткі абласнога цэнтра ў месцы ўпадзення ракі Юрысдыка ў раку Гараднічанка. Знайшоў яго школьнік

На целе юнака не было выяўлена бачных слядоў гвалту, у кішэнях адзення знойдзены 50 тыс. рублёў і акумулятар для мабільнага тэлефона.

Загінулы быў жыхаром Гродзенскага раёна 1994 года нараджэння, які тры дні таму пайшоў з дому і быў аб'яўлены ў вышук.

Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0