Сёння падчас здымкі эпізодаў фільма «Авель» малады чалавек падчас шэсця ад Кастрычніцкай плошчы да Плошчы Незалежнасці некалькі разоў пракрычаў «Жыве Беларусь», яго затрымалі і вывелі па-за межы масоўкі.

Затым на Плошчы Незалежнасці затрымалі дваіх маладых людзей, якія рабілі сацыялагічнае апытанне, а таксама відэааператара БелаПАНа Васіля Сямашку. «Вось гэтага затрымаць, каторага ў шапцы і гэтага з заплечнікам», — дае каманды хтосьці невядомы. Неўзабаве і журналіста (пасля таго як выдаліў запіс) і маладую пару адпусцілі, перапісаўшы звесткі.

Гэтыя факты трапілі ў поле зроку відэакамеры «Нашай Нівы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?