Грамадства66

Разанаў і Маркавец прайгралі суд МТС

На судзе былі прадстаўленыя доказы таго, што падобныя графічныя выявы выкарыстоўваліся яшчэ ў творах Казімера Малевіча.

16 кастрычніка скончылася зацягнуты судовы працэс паэта Алеся Разанава і Віктара Маркаўца супраць апэратара мабільнай сувязі СТАА «Мабільныя ТэлеСыстэмы». Творцы спрабавалі адстаяць у судзе аўтарскія правы.

Справа ў тым, што ад мінулага году МТС у сваёй рэкляме выкарыстоўвае наступны графічны вобраз — белае яйка ў чырвоным квадраце і чырвонае яйка ў белым квадраце. Новы брэнд кампаніі МТС зьявіўся ў траўні 2006 г. Распрацавала яго брытанская брэндынгавая агенцыя Wolff Olins. Разанаў з Маркаўцом сьцьвярджалі, што гэты вобраз яшчэ ў 1992 годзе прыдумалі яны і далі назву «яйкаквадраты».

Спадары Маркавец і Разанаў настойвалі на тым, каб кампанія МТС папрасіла ў іх прабачэньне на старонках газэт за выкарыстаньне іхнай інтэлектуальнай уласнасьці, а таксама кампэнсаваць па 620 тысяч рублёў кожнаму з творцаў. У сваю чаргу апэратар мабільнай сувязі прадставіў суду доказы таго, што яны карыстаюцца выявай абсалютна законна, бо маюць на гэта дазвол ад расейскага ЗАТ «Сыстэмы тэлекамунікацый, інфарматыкі і сувязі», якое зарэгістравала гэты таварны знак яшчэ ў 2004 годзе.

Працэс доўжыўся ад 27 жніўня. Толькі праз два месяцы судзьдзя Вярхоўнага суду Коршун вынес канчатковы вырак па гэтай справе. Суд вырашыў цалкам адхіліць пазоў Алеся Разанава і Віктара Маркаўца да кампаніі МТС. Судзьдзя палічыў недастатковымі довады пазоўнікаў, што кампанія ўжывае менавіта іхны твор, хаця троху і ў пераробленым выглядзе. Таксама былі прадстаўленыя доказы таго, што падобныя графічныя выявы ўжываліся яшчэ да 1992 году, у тым ліку ў творах Казімера Малевіча.

Рашэньне Вярхоўнага суду канчатковае і абскарджваньню не падлягае.

Паэт Алесь Разанаў адразу па вынясеньні рашэньня сказаў, што не чакаў іншага выраку:

«Мы падалі паперы ў цэнтар інтэлектуальнай уласнасьці і там яе будуць разглядаць. Якое б не было рашэньне суду, яйкаквадраты ад гэтага не прайграюць, бо яны ўжо сталі зьявай культуры, мастацтва, гісторыі. З намі суд можа паспрачацца, але зь яйкаквадратамі — не. Нам важным быў не канчатковы вынік, а сама зьява суду, сама зьява разборак, змаганьня, што падключылася прэса, што гэта агучваецца».

Зьміцер Панкавец

Здымкі Андрэя Лянкевіча

Каментары6

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць