Грамадства1717

«Я думаў, што людзі змятуць нас». Спецназавец у 2020-м стаяў з аўтаматам у ачапленні перад Лукашэнкам, а цяпер ваюе за Украіну

Вячаслаў Граноўскі звольніўся з органаў пасля таго, як убачыў гвалт у дачыненні да пратэстоўцаў. Ён з'ехаў ва Украіну, а пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ўступіў у Полк Каліноўскага, піша The Observer.

Ілюстрацыйнае фота з альбома «Шлях палка»

Вячаслаў Граноўскі пайшоў служыць у міліцыю ў 18 гадоў, адразу пасля заканчэння сярэдняй школы. 

«Для многіх маладых людзей, якіх не цікавіць палітыка, але якія хочуць стабільнага жыцця, праца ў міліцыі — добры варыянт», — адзначыў Граноўскі.

Яму быў 21 год, калі ў Беларусі ўспыхнулі масавыя пратэсты супраць гвалту і фальсіфікацыі Лукашэнкам прэзідэнцкіх выбараў. Граноўскі ўспамінае, што тады яго галоўнымі інтарэсамі былі «дзяўчаты, вечарынкі і добры вольны час». На службе ён тады займаўся звычайнымі руціннымі справамі: вырашаў дробныя канфлікты ў сваім раёне і сачыў за парадкам. З калегамі ў Граноўскага былі добрыя адносіны.

Але цяпер, азіраючыся назад, яго стаўленне да многіх людзей, з якімі ён працаваў, змянілася.

Вячаслаў Граноўскі. Фота дадзена «Люстэрку»

«Яны не асабліва разумныя і не аналізуюць інфармацыю крытычна. У большасці з іх няма прынцыпаў. Фактычна, гэта амаль абавязковая ўмова для працы ў гэтай сістэме», — лічыць Граноўскі.

У жніўні 2020 года ён бачыў, як яго калегі катавалі і здзекаваліся з пратэстоўцаў, каб абараніць рэжым Лукашэнкі. Граноўскі ўспомніў сцэну, якую ён убачыў у РУУС Фрунзенскага раёна Мінска, дзе ён працаваў, пасля адной з пратэсных начэй. Ён бачыў 70 затрыманых дэманстрантаў, якія крычаць ад болю. Яны ляжалі на зямлі ўсё ў крыві і сіняках, са сцяжкамі на руках. Іх жорстка збілі дубінкамі яго калегі, з якімі ён яшчэ нядаўна жартаваў на курылцы.

«Мне і раней даводзілася затрымліваць людзей, але я заўсёды рабіў гэта без гвалту. Я заўсёды стараўся пазбегнуць жорсткасці. Але ў той момант… я ўбачыў зусім жывёльную рэакцыю на мірныя пратэсты.

Раней я думаў, што мы, як міліцыя, робім нешта добрае. Той момант даказаў, што я памыляўся», — успомніў Граноўскі.

16 жніўня 2020-га, калі ў Мінску прайшоў адзін з найбуйнейшых мірных пратэсных мітынгах, Граноўскі стаяў у ачапленні.

«Гэта было неверагодна — я стаяў у міліцэйскім ачапленні, глядзеў на гэтае мора людзей і думаў, што яны змятуць нас, і мы апусцім шчыты. Але яны павярнулі назад. У той момант я зразумеў, што рэвалюцыя правалілася, і ўсё будзе толькі горш», — з сумам адзначыў былы міліцыянт.

23 жніўня 2020-га Граноўскі стаяў у ачапленні ля Палаца Незалежнасці і назіраў, як Лукашэнка з аўтаматам выйшаў з верталёта, калі пратэстоўцы ўжо разышліся, і пракрычаў сілавікам «Вы прыгажуны!».

«Я быў там, абараняючы чалавека, які захапіў краіну. У той момант я зразумеў, што больш не хачу быць часткай усяго гэтага», — кажа Граноўскі. 

У верасні 2020-га ён звольніўся з органаў. Яму дазволілі спакойна пайсці, але неўзабаве крыніцы ў міліцыі яму паведамілі, што на яго рыхтуецца крымінальная справа.

Граноўскі сабраў дакументы і рэчы і з'ехаў у Харкаў, дзе жыў яго сябар. У верасні 2022-га былы сілавік далучыўся да Палка Каліноўскага. Граноўскі лічыць, што барацьба з Расіяй — найлепшы спосаб барацьбы з Лукашэнкам.

«Лукашэнка цяпер мой вораг. Адзіная прычына, па якой ён усё яшчэ ва ўладзе, — гэта Расія. І адзіны спосаб перамагчы яго — змагацца з Пуціным», — мяркуе Граноўскі.

З тых часоў баец пад пазыўным Мірык паўдзельнічаў у многіх аперацыях, перажыў аблогу Бахмута і страціў на полі бою чатырох блізкіх сяброў. У Беларусі Граноўскаму выстаўленыя шматлікія крымінальныя абвінавачванні, у тым ліку за наёмніцтва, удзел у экстрэмісцкай арганізацыі і дзяржаўную здраду.

Большасць былых калег лічаць Граноўскага здраднікам. Ён адзначае, што ў беларускай міліцыі не дапускаецца незалежнае мысленне — дазволена толькі сляпое падпарадкаванне загадам.

«Кожны засяроджаны на ўласным дабрабыце. У Беларусі сярэднестатыстычны міліцыянт зарабляе каля 900 рублёў у месяц — якраз дастаткова, каб зняць аднапакаёвую кватэру ў Мінску і купіць ежы. Нядзіўна, што многія расчараваныя, абмежаваныя людзі гатовыя ўчапіцца адзін у аднаго за малюсенькую прэмію», — кажа Граноўскі.

Ён спрабаваў падтрымліваць сувязь з некалькімі «разумнымі» былымі сябрамі, але ў выніку зносіны сышло на нішто. Цяпер іх агульнае мінулае ў Беларусі больш не мае значэння, яго не турбуе, што па той бок лініі фронту могуць быць былыя таварышы.

«Я бачыў, як майго ўкраінскага брата разрывалі на часткі проста ў мяне на вачах у пачатку ўварвання. Чаму мяне павінны хваляваць тыя, хто падтрымлівае забойцаў?» — кажа Граноўскі.

Каментары17

  • Лёлік з-пад Лімасола
    20.10.2024
    даведка, так, ты ж там таксама стаяў і не бачыў яго) гэта фальшыўка з Украіны
  • .
    20.10.2024
    Мабыць, быў у нейкім іншым ачапленні ў той дзень?
    Практыка мабілізаваць розных супрацоўнікаў існавала.
  • .
    20.10.2024
    > «я стаяў у міліцэйскім ачапленні, глядзеў на гэтае мора людзей і думаў, што яны змятуць нас, і мы апусцім шчыты. Але яны павярнулі назад. У той момант я зразумеў, што рэвалюцыя правалілася...»

    1. Не апусцілі б шчыты. Выконвалі б прыказы, як рабілі да таго і пасля таго.
    Не падпарадкавацца гэта сур'ёзнае рашэнне. Ці былі гатовыя да яго калегі? Што сведчыць пра тое? Нават размоў, што не трэба ахоўваць Лукашэнку, паміж імі не было. І сам кажа «Яны не асабліва разумныя... У большасці з іх няма прынцыпаў.»

    2. Сілавік/карнік (на той час) лічыць, што праблема не ў ім, што ён не падтрымаў пратэстоўцаў, а ў кімсьці іншым. "Яны не дастаткова агрэсіўна з намі змагаліся".
    Засталося, каб яшчэ Лукашэнка сказаў, што ён быў за рэвалюцыю, але вось самі не дайшлі да яго Дварца, значыць, "калі ім не трэба, то і я застаўся ва ўладзе".

    (Выбар, які герой артыкула зрабіў пасля - годны і смелы. Пытанне пра 2020-ы, калі было шмат "стратэгаў", нават на супрацьлеглым баку, якія самі ў той момант нічога не зрабілі).

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін9

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю8

Брытанскі блогер, які змагаўся за беларускі ДНЖ і хадзіў да Кубракова, усё ж выехаў з Беларусі. Выпусцілі не з першай спробы15

Шрайбман адказвае, ці могуць перамовы па Украіне прайсці ў Беларусі9

Трамп заявіў, што чакае сустрэчы з Пуціным, каб хутчэй скончыць вайну ва Украіне15

Блогер паказаў, як выглядае найгоршая шаурма ў Мінску3

На вакзале ў Варшаве памёр беларус21

Некаторым катэгорыям кіроўцаў забаранілі карыстацца каршэрынгам на пяць гадоў1

Пуцін сустрэўся з прэм'ерам Славакіі Робертам Фіца19

«Мы бясконца смяёмся з Макса Каржа. А хто раскупіў усе квіткі на яго канцэрт?» Найлепшыя твіты тыдня3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін9

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →