Грамадства77

«Найбольш ім цікавы Полк Каліноўскага і Офіс Ціханоўскай». КДБ вярбуе актывістаў унутры Беларусі

«Наша Ніва» на аснове размоваў з людзьмі ў Беларусі высветліла вось што.

«Нашай Ніве» вядомыя прынамсі чатыры выпадкі, калі людзей, якія раней былі актывістамі недзяржаўных арганізацый ці якія да апошняга займаліся непалітычнай грамадскай дзейнасцю ў Беларусі, арыштоўвалі і садзілі на суткі ў Беларусі. І падчас адбыцця адміністратыўнага арышту іх шантажавалі аператыўнікі КДБ, ставячы перад выбарам: або вярбоўка, або надуманая крымінальная справа.

Што аб'ядноўвае ўсе чатыры выпадкі: адпрацоўваюцца ініцыятывы, якія зусім не звязаныя з палітыкай і ніколі не былі звязаныя з палітыкай: экалогія, адукацыйныя, студэнцкія і жаночыя ініцыятывы.

Падчас вярбовачнай размовы некаторым з людзей расказваюць, быццам бы недзяржаўныя арганізацыі ў Беларусі хочуць адрадзіць свае структуры да выбараў, каб «разгойдваць грамадства».

Дзяржбяспеку цікавіць, хто ўваходзіць у тую ці іншую ініцыятыву, як людзі камунікуюць з актывістамі, якія пераехалі за мяжу, як фінансуюцца арганізацыі, як даходзяць у краіну грошы.

Асабліва спецслужбістаў цікавіць Полк Каліноўскага і структуры, блізкія да Офіса Святланы Ціханоўскай.

Характэрна, што мэта размоваў, ці допытаў, як гэта ні называй, цяпер амаль заўсёды — вярбоўка.

У вядомых нам выпадках, нават калі чалавек не ведаў ці з нейкіх прычынаў не даваў інфармацыі, якая цікавіць КДБ, гэта не прыводзіла да крымінальнага пераследу. Мы не ведаем, ці ёсць выпадкі, калі праследавалі некага з тых, у каго не атрымалася супрацоўніцтва з КДБ ці хто адмовіўся падпісаць паперу пра супрацоўніцтва.

16 кастрычніка Праваабарончы цэнтр «Вясна» напісаў, што апошні месяц КДБ «выклікае на размовы» і затрымлівае людзей, якія маюць дачыненне да розных ініцыятыў і праектаў, што легальна працуюць у Беларусі. Як стала вядома праваабаронцам, гэта адбываецца ў розных кутках краіны і з праектамі рознай накіраванасці.

Адным з фактараў, што аб'ядноўвае ўсе гэтыя кейсы, з'яўляецца тое, што сілавікі хочуць схаваць рэпрэсіі ад грамадства — людзям пагражаюць, што калі інфармацыя пра пераслед трапіць да праваабаронцаў і СМІ, то ў дачыненні да іх будуць распачатыя крымінальныя справы.

Праваабаронцы маюць спіс арганізацый і праектаў, якія трапілі пад рэпрэсіі КДБ, але не публікуюць яго ў мэтах бяспекі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Dallas
    22.10.2024
    Нічога яны не спрабуюць схаваць, інакш бы не вербавалі каго папала. Наадварот, цяпер НН робіць якраз тое, што ім трэба, акцэнтуючы ўвагу на тым, што, маўляў, і так зразумела. Але справа ў тым, што ў полк ідзе сур’ёзная праверка як з беларускага боку, так і ўкраінскімі спецслужбамі. Офіс Ціханоўскай як на далоні, і самі супрацоўнікі любяць паразмаўляць так, што іх з Вільні чуваць у Канадзе. КГБ вербуе не з 2020 года, а ўвесь гэты час, з таго моманту, як апынуліся пры ўладзе. Вербуюць палітычных актывістаў і, што самае галоўнае, журналістаў — тых самых “святых кароў”, пра якіх нельга сказаць ці напісаць нічога дрэннага. Зручна, праўда? А калі што, можна крычаць пра свабоду слова і пра арыштаваных калег. Але якраз гэта і ёсць асноўны патэнцыял для вербоўкі, калі вербуюць будучых журналістаў, як толькі тыя пачынаюць ездзіць вучыцца. Няўжо НН не ведае пра выпадкі сустрэч у мінскіх кавярнях з “надзейнымі крыніцамі”?))) Хто-небудзь чуў пра праверку журналістаў на паліграфах?)) І пры гэтым навошта вербаваць клерка з ОСТ, калі прасцей мець агента ў выглядзе журналіста, які па сваёй прафесіі можа лёгка задаваць пытанні і трапляць туды, куды іншых не пусцяць, і ўсё гэта прыкрываючы журналісцкай працай! Ваш артыкул, як і многія іншыя на гэтую тэму, з’яўляецца якраз тым, што трэба КГБ і не нясе ніякай карысці, акрамя таго, што людзям, далёкім ад гэтай тэмы, уводзіцца думка, што ў палку і ў ОСТ могуць быць агенты, хоць гэта, верагодна, адна з тых структур, дзе агентура будзе мінімальнай.
  • Саня
    22.10.2024
    Я думаю, что если произойдет бой между полком Калиновского и этими ряженными, то бойцы ушатают их всех до единого, т.к. у полка есть ценнцй боевой опыт, а у этих нету.
  • Ой
    23.10.2024
    Офис Тихановской очень выгодно вербовать с единственной целью!!! А именно: подкинуть своим людям ещё баблишка. А просто так, сомневаюсь. Пусть кто-то назовёт какой-то проект, составляющие тайну. Впрочем, пока растекался мыслью по древу, сочиняя этот пост, подумал есть один момент! Могут сдавать информацию о наивных и честных людях со стороны , считающих офис реально оппозиционным . Но тогда это не впрбовка, а премия.

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка16

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі за тыдзень зафіксавалі 55 падпалаў банкаматаў і паліцэйскіх машын

«Надзея можа з’явіцца ў любы момант». Прагноз на 2025 год2

Губазікі спынілі аўто ў Брэсце, кіроўца спрабаваў уцячы і наехаў на аднаго з іх6

У выбарчых камісіях новых людзей толькі 3%8

Стала вядома, як перабудуюць закінуты будынак на Алібегава ў Мінску ФОТА

Крыніцы ва ўрадзе Азербайджана пацвердзілі, што самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расійскай ракетай3

«Сам прапанаваў ёй выйсці на Ганну Сялук». Палітвязень расказаў пра сваю былую жонку — спявачку з міліцэйскімі пагонамі4

Кізім абвяргае, што ва Украіне з пераліку моў, што знаходзяцца пад асаблівай абаронай, выкрэсліваюць беларускую4

У Мінску здаюць у арэнду кватэру без вадаправода, каналізацыі і прыбіральні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка16

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка

Галоўнае
Усе навіны →