Пасольства Ізраіля ў Беларусі зноў спыніла выдачу віз з-за працоўнага канфлікту. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце дыпмісіі.

Згодна з працоўнымі санкцыямі МЗС Дзяржавы Ізраіль ад 4 сакавіка 2014 года пасольства гэтай краіны ў Беларусі не будзе аказваць консульскія паслугі насельніцтву.

«У сувязі з тым што Міністэрства фінансаў Ізраіля адмаўляецца вырашыць даўні працоўны канфлікт з Міністэрствам замежных спраў, ізраільскія дыпламаты аднавілі працоўныя санкцыі, — гаворыцца ў паведамленні. — Можа падацца дзіўным, што дыпламатычная службы дзяржавы аказалася «ўцягнутай» у працоўны канфлікт. Але мы, ізраільскія дыпламаты, спадзяемся, што разумныя патрабаванні тых, хто прадстаўляе дзяржаўныя інтарэсы за мяжой, чый абавязак — ствараць міжнародную рэпутацыю Ізраіля і падтрымліваць нацыянальную бяспеку, будуць задаволеныя».

Пасольства Ізраіля ў Беларусі не будзе размяшчаць на сваім сайце і ў сацыяльных сетках нейкую інфармацыю да тых пор, пакуль працоўны канфлікт не будзе належным чынам вырашаны.

Тэрміны аднаўлення выдачы віз таксама не паведамляюцца.

Нагадаем, з 24 чэрвеня па 1 жніўня мінулага года ізраільскія пасольствы па ўсім свеце, у тым ліку ў Беларусі, часова спынялі выдачу ізраільскіх віз у сувязі з працоўным канфліктам.

Канфлікт доўжыўся з вясны 2013 года — Міністэрства замежных спраў Ізраіля спрабавала дабіцца паляпшэння ўзроўню аплаты і ўмоў службы ізраільскіх дыпламатаў за мяжой, а таксама структурных змяненняў у самім міністэрстве.

Паколькі за гэты час Міністэрства фінансаў Ізраіля не зрабіла ніякіх захадаў па задавальненні патрабаванняў МЗС, з 24 чэрвеня прафсаюз работнікаў знешнепалітычнага ведамства перайшоў да больш рашучых дзеянняў.

Як паведамляла ізраільская прэса, у сярэдзіне чэрвеня акруговы суд па працоўных канфліктах абавязаў міністра фінансаў Яіра Лапіда неадкладна пачаць перамовы з рабочым камітэтам МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?