Алег Скрыпка

Саліст гурта «Воплі Відаплясава» Алег Скрыпка вырашыў апублікаваць гістарычныя казацкія песні, песні сечавых стралкоў і Украінскай Паўстанцкай Арміі.

Спявак аформіў іх у складанку «Украінская гераічная песня». Першы канцэрт‑прэзентацыю новага дыска Скрыпка адыграў у Кіеўскім вайсковым ліцэі імя Яна Богуна. З гэтай нагоды лідэр ВВ падарыў навучальнай установе новую кружэлку і выказаў спадзяванні, што дзякуючы гэтым песням будзе захоўвацца радавая сувязь пакаленняў.

Скрыпка адзначыў, што не мае розніцы, дзе будуць спявацца гэтыя песні — «у войску ці ў інтэрнаце. Галоўнае, што яны вельмі прыемныя і простыя для выканання. І гэтым песням проста неабходна вярнуць народнасць».

Галляш Валынец, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0