Расейскія вайскоўцы захапілі марскі тральшчык «Чаркасы» — апошні ўкраінскі карабель у Крыме, які знаходзіўся пад сцягам Украіны.

«Члены экіпажа тральшчыка «Чаркасы» паведамляюць, што пацярпелых падчас штурму няма», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook начальнік Крымскага медыяцэнтра Мінабароны Уладзіслаў Селязнёў.

У 18:50 «Чаркасы» пачалі штурмаваць два верталёты Мі-35 і тры хуткасныя катэры.

Пасля расійскім ваенным удалося трапіць на палубу тральшчыка. Украінскія ваенныя забарыкадаваліся ўнутры. Пазней карабель адбуксіравалі расійскія агрэсары.

У 21:00 стала вядома, што «Чаркасы» захапілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?