Грамадства1212

Лукашэнка даў даручэнне скараціць Акадэмію навук

Ні пра якую рэарганізацыю Нацыянальнай Акадэміі навук або пераўтварэнне яе ў грамадскую арганізацыю гаворка не ідзе.

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 31 сакавіка на нарадзе з вядучымі вучонымі па пытанні перспектыў развіцця навукі, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.

На яго думку, «жыццё сёння ставіць перад Акадэміяй навук новыя агульнадзяржаўныя задачы — навуковае суправаджэнне маштабных інавацыйных праектаў, такіх як, напрыклад, выкарыстанне сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, будаўніцтва Беларускай АЭС, развіццё біятэхналагічнай галіны, нанаіндустрыі, вытворчасці мікра- і оптаэлектронікі і шэрагу іншых».

«Мы разглядаем Нацыянальную акадэмію навук Беларусі як ядро ўсёй навуковай сферы, якое канцэнтруе ў сабе лепшыя навуковыя сілы і вядзе самы шырокі ў краіне спектр даследаванняў. Таму ні пра якую рэарганізацыю акадэміі, а тым больш пра пераўтварэнне яе ў грамадскую арганізацыю гаворка не ідзе. І наўрад ці будзе ісці ў агляднай будучыні», — адзначыў Лукашэнка.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што НАН неабходна вырашыць пытанні аптымізацыі структуры і штатнай колькасці сваіх навуковых арганізацый. Лукашэнка лічыць, што «рэзервы тут вялікія»: у Акадэміі навук працуе больш чым 17 тысяч чалавек, з якіх даследчыкі складаюць толькі траціну.

Ён даручыў ураду і НАН у 2014 годзе прыняць меры па скарачэнні штатнай колькасці супрацоўнікаў Акадэміі, што фінансуюцца з бюджэту, і яе падначаленых арганізацый. Паводле яго слоў, вызваленыя сродкі стануць крыніцай павышэння зарплаты. 

Лукашэнка таксама адзначыў, што ў галіновым сектары працуе больш чым 50% работнікаў, занятых у навуковай сферы, і выконваецца каля паловы ўсіх даследаванняў і распрацовак у краіне.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што «аддача ад іх пакуль слабая»: толькі чвэрць прадпрыемстваў краіны ўкладваюць сродкі ў тэхналагічныя інавацыі, тады як, напрыклад, у Германіі гэты паказчык даходзіць да 70%, доля штогод рэалізуемай інавацыйнай прадукцыі ў Беларусі не дасягнула парога навукова-тэхналагічнай бяспекі ў 20%. «Значная частка кіраўнікоў папросту не праяўляе зацікаўленасці як у фінансаванні даследаванняў, так і ва ўкараненні іх вынікаў. Гэтую сітуацыю трэба выпраўляць», — сказаў Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу на тое, што цяпер ствараюцца холдынгі — аналагі замежных карпарацый. «Але вельмі рэдка ў іх прысутнічаюць даследчыя структуры. Без затрат уласных сродкаў на навуковыя прапрацоўкі свайго прадукту канкурыраваць на рынках ужо немагчыма», — сказаў Лукашэнка і даручыў ураду заняцца вырашэннем гэтага пытання. 

Ён лічыць, што трэба больш актыўна прыцягваць у навукова-інавацыйную сферу прыватны капітал, развіваць дзяржаўна-прыватнае партнёрства ў рэалізацыі інавацыйных праектаў, асабліва з удзелам малога і сярэдняга бізнесу.

Лукашэнка паставіў ураду задачу забяспечыць рэалізацыю гэтых і іншых мер, накіраваных на актывізацыю галіновай навукі і павышэнне эфектыўнасці выкарыстання яе вынікаў для стварэння канкурэнтаздольнай прадукцыі.

Каментары12

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

«Там, дзе рэзалі ўваход, мы знайшлі свой абход». Дураў выпусціў ШІ-шансон пра блакіроўкі інтэрнэту3

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя адразу шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду6

Жанчына зарэзала палюбоўніка, які прыраўнаваў яе да некага з тыктока. Муж у гэты час быў на заробках у Расіі3

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША18

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні6

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць