У Расіі ствараецца падраздзяленне грамадзянскай супольнасці «Рускі сектар» для садзейнічання «перамогі расійскіх дэмакратычных сіл» і «аднаўлення парадку» ва Украіне.

Пра гэта паведаміў кіраўнік праварадыкальнай партыі «Радзіма», дэпутат Дзярждумы (фракцыя партыі ўлады «Адзіная Расія») Аляксей Жураўлёў.

Паводле яго слоў, «геапалітычныя праціўнікі Расійскай Федэрацыі і «рускага свету» актывізавалі сваю інфармацыйна-дыверсійную дзейнасць як ва Украіне, так і на тэрыторыі Расіі».

Паводле яго слоў, асноўнай мэтай «Рускага сектара» з'яўляецца «садзейнічанне ўсімі наяўнымі сродкамі перамозе расійскіх дэмакратычных сіл, аднаўленню парадку і законнасці ва Украіне».

Таксама «Рускі сектар» будзе весці поўнамаштабныя інфармацыйныя войны ў інтарэсах народа Расійскай Федэрацыі, расійскіх і рускамоўных грамадзян на тэрыторыі Украіны і іншых дзяржаў, заявіў Жураўлёў, дадаўшы, што адной з мэтаў з'яўляецца супрацьдзеянне спробам «пятай калоны» ў Расіі навязаць нашаму грамадству варожы погляд на тое, што адбываецца.

«У выпадку эскалацыі ваеннага канфлікту, які пагражае бяспецы народа Расіі, мы пакідаем за сабой права дзейнічаць у адпаведнасці з законамі ваеннага часу і адстойваць нашы нацыянальныя інтарэсы ўсімі даступнымі метадамі, абараняючы грамадзян Расійскай Федэрацыі і расійскіх суайчыннікаў», — заявіў Жураўлёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?