Грамадства1313

Тое, што не трапіла ў эфір: Лукашэнка расказаў пра механізм фальсіфікацый

«Бюлетэні прыходзяць з участковых камісій у раённыя, там што хочуць, тое і зробяць», — прызнаўся ён.

Поўная версія інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі Ксеніі Сабчак – дзве гадзіны пытанняў і адказаў. У эфірную версію патрапіла толькі частка размовы. «Наша Ніва» занатавала цікавыя цытаты, якія не былі паказаныя на канале «Дождь».

Ксенія Сабчак задала Лукашэнку пытанне наконт фальсіфікацыі вынікаў выбараў.

Спачатку кіраўнік дзяржавы расказаў пра сітуацыю, калі нібыта запатрабаваў змяніць вынікі выбараў і зменшыць лічбу ў сваю падтрымку:

«— 90% — гэта ж папахвае, як у Азіі галасуюць. Усё, дамовіліся там, што 90% ужо ніяк… То бок не будзем клікаць людзей, галасаваць дадаткова, яшчэ чагосьці. Розныя метады. Вось такая размова адбылася.

Усе на дыбы, хто за галасаванне адказвае: куды бюлетэні падзець? А куды хочаце. Развярнуўся і пайшоў».

— Ці можна чакаць на на наступных выбарах празрыстыя ўрны, веб-камеры?

— Ну паставіце вы ў кут веб-камеру.

Чалавек стаў і лічыць гэтыя галасы. Як трэба, так і палічыць… Я ўзначальваў камісію ў дзяцінстве, я тэхналогію ўсю ведаю. Палічылі, быццам усё нармальна. Бюлетэні прыходзяць з участковых камісій у раённыя. Там што хочуць, тое і зробяць. І ў нас, і ў Расіі, і дзе заўгодна».

Каментары13

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць