Свет3737

За «Наваросію» ваююць чачэнскія салдаты ФОТЫ, ВІДЭА

Перад прысутнымі ў падтрымку незалежнасці Наваросіі 25 мая ў Данецку прэзентавалі батальён «Усход». Частка байцоў размаўляла паміж сабой на чачэнскай мове і мелі ярка выяўлены каўказскі выгляд. 

Кадыраўскі батальён «Усход» будзе дапамагаць мясцовым апалчэнцам у т.зв. «вызваленчай вайне супраць фашысцкай хунты», паведамілі перад прысутнымі са сцэны прадстаўнікі т.зв. «ўрада» Наваросіі.

На пл. Леніна сабраліся некалькі тысяч прыхільнікаў далучэння да Расіі. Яны размахвалі дзясяткамі расійскіх сцягоў, выкрыквалі «Расія», «Пуцін», «Слава», «Героі», «Перамога», «Фашызм не пройдзе» і г.д.

У нядзелю тут павінны былі адбыцца выбары прэзідэнта Украіны, але фактычнай улады над гэтымі землямі ў Кіева ўжо няма. Мясцовая міліцыя падпарадкоўваецца ўраду Наваросіі.

Узброеныя салдаты прыехалі на плошчу на БТРы і грузавіках.

Армія Наваросіі атрымалася інтэрнацыянальнай. Акрамя мясцовых актывістаў, у яе ўвайшлі кадыраўцы. Сілавікі «ўшанавалі памяць забітых фашыстамі герояў» залпам ў паветра. 

Гэтыя салдаты тут менавіта для гэтай місіі: ахоўваць тэрыторыю Наваросіі. Мясцовыя актывісты, дарэчы, бачаць сваю краіну геаграфічна значна шырэй, чым Луганская і Данецкая вобласці. Магчыма, створаная армія адправіцца пашыраць межы Наваросіі.

Батальён «Усход» (291-га мотастралковага палка 42-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі) належыць Мінабароны РФ. Яго байцы займаюцца правядзеннем спецыяльных аперацый на Каўказе.

Чачэнцы ўжо былі заўважаныя ў баях супраць украінскай арміі ў Славянску, Краматорску і іншых гарадах. Міністр унутраных спраў Украіны Авакаў асабіста пацвердзіў гэтую інфармацыю.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала16

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

З сайта дзяржаўнай «Гомельскай праўды» прыбралі беларускую мову6

«Нам людзі патрэбныя, і пажадана з Узбекістана». Лукашэнка запрасіў узбекаў масава ехаць у Беларусь23

У Гродне насмерць засыпала зямлёй кіраўніка будаўнічай фірмы3

Кіраўнік МЗС Літвы: Палітыка ў дачыненні да Беларусі мяняцца не будзе, змены толькі ў фармулёўках4

Мінздароўя прыпыніла працу буйнога прыватнага медцэнтра «Лазар» у Баранавічах3

Цэны на малочнае ў свеце зніжаюцца3

У Магілёве зваршчык загінуў, захацеўшы спусціцца на грузавым ліфце

У які час найбольшая рызыка нарвацца на кляшча?

У Гродне на беразе Нёмана знайшлі труп без галавы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала16

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць