Грамадства11

Гістарычны фестываль «Наш Грунвальд» сёлета адмянілі

Арганізатары гістарычнага фестывалю-рэканструкцыі «Наш Грунвальд» паведамілі, што ў 2026 годзе мерапрыемства, якое традыцыйна павінна было прайсці ў канцы ліпеня ў музейным комплексе «Дудуткі», не адбудзецца.

Фота: Wikimedia Commons

Гэта першы такі выпадак за апошнія шаснаццаць гадоў, бо фестываль бесперапынна праводзіўся з 2008 года.

У сваёй заяве арганізатары адзначылі, што да правядзення фестывалю была праведзеная вялікая падрыхтоўчая праца, якая доўжылася некалькі месяцаў. Аднак, па іх словах, абставіны склаліся такім чынам, што правесці мерапрыемства ў запланаваныя даты стала немагчыма. Прычыны адмены яны не назвалі.

Зараз арганізацыйная каманда разглядае магчымасць перанесці фестываль на іншы месяц. Калі зрабіць гэта не атрымаецца, падрыхтоўка да наступнага фестывалю пачнецца ўжо ў наступным годзе. Арганізатары выказалі надзею, што «Наш Грунвальд» абавязкова вернецца ў «Дудуткі».

Раней у Беларусі ўжо былі адмененыя яшчэ некалькі фестываляў, запланаваных на 2026 год. Гэта адбылося пасля ўвядзення новага парадку арганізацыі культурна-відовішчных мерапрыемстваў. Паводле новых правіл, арганізатары павінны быць уключаны ў спецыяльны дзяржаўны рэестр, а для правядзення кожнага канцэрта або фестывалю неабходна атрымаць асобнае гастрольнае пасведчанне ад мясцовых органаў улады. З-за гэтага магчымасці прыватных арганізатараў праводзіць такія мерапрыемствы істотна скараціліся.

Каментары1

  • Пум Пум
    10.07.2026
    Па аналогіі прапаную фэст Наша Ворша

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну1

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Каля мяжы з Беларуссю нямецкія вайскоўцы ўпершыню выпрабавалі на вучэннях дроны-камікадзэ6

Расійскі ракетны карвет «Меркурый» пайшоў на дно11

Мужчыны ўсё часцей патрабуюць стаўлення да іх як да прынцаў: каб жанчыны плацілі за спатканні і дарылі падарункі16

Пасля расійскіх удараў у Адэсе і Дняпры масавыя адключэнні святла

У Польшчы ў пятніцу ўпалі тры расійскія ракеты8

Лівійская армія паведаміла, што адбіла новую атаку марскіх дронаў у Бенгазі2

Тамагочы зноў папулярныя. Чаму праз 30 гадоў маленькія віртуальныя гадаванцы зноў у трэндзе1

«А рускіх імёнаў не знайшлося?» Былы футбаліст зборнай Расіі здзівіўся імёнам беларускіх дзяцей38

Чэмпіён Беларусі па футболе вызначыцца ў апошнім туры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну1

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць