Як паведамілі «Нашай Ніве» ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны, такія дазволы пакуль не афармляюцца. І калі пачнуць, не могуць сказаць. А пакуль праезд у Крым адбываецца толькі па пашпартах.

Нагадаем, месяц таму ўступіў у сілу закон «Аб забеспячэнні правоў і свабод грамадзян і прававога рэжыму на часова акупаванай тэрыторыі Украіны». Згодна з ім, уезд на паўвостраў з мацерыковай Украіны для замежнікаў будзе адбывацца па спецыяльных прапусках праз кантрольныя пункты.

Парушэнне парадку ўезду-выезду прадугледжвае шэраг пакаранняў: ад штрафу і канфіскацыі аўтамабіля да адміністрацыйнага аршыту і нават крымінальнай справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?