Галкіпер іспанскага «Левантэ» Кейлар Навас працягне кар'еру ў «Баварыі». Мюнхенскі клуб актываваў опцыю выкупу 27-гадовага галкіпера зборнай Коста-Рыкі за 10 мільёнаў еўра, паведамляе Teletica Deportes.
fifa.com
Паводле звестак крыніцы, паводле ўмоваў кантракту з «Левантэ», самому Навасу з гэтай сумы належыць 2 мільёны.
Інфармацыю аб пераходзе галкіпера ў «Баварыю» пацвердзіў віцэ-прэзідэнт іспанскага клуба Томас Перэс.
«Ён пераходзіць у адзін з найлепшых клубаў Еўропы, і я ўпэўнены, што яму спадабаецца там гуляць. Ён складзе добрую канкурэнцыю Ноеру.
Мы рады за яго, бо, мяркую, ён заслужыў гэты пераход і як гулец, і як чалавек. Ён правёў выдатны сезон, і мы рады, што дапамаглі яму падняцца ў кар'еры», - сказаў Перэс.
Такім чынам, у барацьбе за Наваса «Баварыя» апярэдзіла «Атлетыка» і «Порту».
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)