У МНС ад відавочцы 19 жніўня ў 11.39 паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні ў Мінскім раёне паблізу Заслаўя на аб`язной дарозе. Спатрэбілася дапамога ратавальнікаў для вымання пацярпелага з аўтамабіля. 

Як паведамілі ў МНС, паводле папярэдняй версіі, вадзіцель аўтамабіля «БМВ 520» пры перасячэнні нерэгуляванага скрыжавання нераўназначных дарог не ўступіў дарогу грузавому аўтамабілю «КамАЗ», які рухаўся па галоўнай дарозе. Вадзіцель грузавіка не пацярпеў. 

Абодва аўтамабілі пасля сутыкнення апынуліся ў кювеце. 

Работнікамі МНС пры дапамозе гідраўлічнага інструмента «Халматра» з аўтамабіля «БМВ» быў дэблакаваны пацярпелы вадзіцель 1988 года нараджэння, які з траўмамі рознай ступені цяжкасці брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі дастаўлены ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?