Сёньня, з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяраў сталінізму і нацызму, актывісты і праваабаронцы з Беларусі плянавалі ушанаваць ахвяраў Катыні на месцы трагедыі.
Прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі «Мэмарыял», руху «Разам», руху «За Свабоду» ініцыятывы «За ўратаваньне Курапатаў» (усяго каля 30 чалавек) сёньня раніцай выехалі на аўтобусе з Менску ушанаваць ахвяраў Катыні на месцы трагедыі. Як паведаміла радыё «Свабода» Галіна Каржанеўская, аўтобус спынілі на беларуска-расейскай мяжы памежная служба ФСБ Расеі. Расейцы правяраюць пашпарты ва ўсіх пасажыраў аўтобусу, ніякіх прэтэнзій пакуль не выстаўляюць.
23 жніўня Днём памяці гэты дзень абвясьціў Эўрапарлямэнт у 2009 годзе. Беларускія грамадзкія актывісты меркавалі ўскласьці кветкі да мэмарыялу ахвярам трагедыі 1941 году, а таксама на месцы гібелі ўрадавай дэлегацыі Польшчы ў 2010 годзе.
Як паведамляе сайт БХД, два чалавекі затрыманыя – Вольга Завадская, маці забітага журналіста Змітра Завадскага, і яшчэ адзін актывіст. Іх павезлі для высвятлення асобы. Сябра БХД Яўгена Батуру змусілі зняць майку «Стоп – Пуцін».
Аўтобус пратрымалі на мяжы некалькі гадзін і адпусцілі толькі за 20 хвілін да закрыцця мемарыяльнага комплексу «Катынь», у які накіроўваліся актывісты. Нягледзячы на позні час, аўтобус паехаў па ранейшым маршруце. Яго суправаджала машына расійскай дарожна-патрульнай службы, паведамляе БелаПАН.