Грамадства1717

Расійскія памежнікі прымусілі беларускага актывіста зняць майку «Стоп — Пуцін»

Пад Смаленскам затрымалі аўтобус з беларусамі, якія ехалі ў Катынь.

Сёньня, з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяраў сталінізму і нацызму, актывісты і праваабаронцы з Беларусі плянавалі ушанаваць ахвяраў Катыні на месцы трагедыі.

Прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі «Мэмарыял», руху «Разам», руху «За Свабоду» ініцыятывы «За ўратаваньне Курапатаў» (усяго каля 30 чалавек) сёньня раніцай выехалі на аўтобусе з Менску ушанаваць ахвяраў Катыні на месцы трагедыі. Як паведаміла радыё «Свабода» Галіна Каржанеўская, аўтобус спынілі на беларуска-расейскай мяжы памежная служба ФСБ Расеі. Расейцы правяраюць пашпарты ва ўсіх пасажыраў аўтобусу, ніякіх прэтэнзій пакуль не выстаўляюць.

23 жніўня Днём памяці гэты дзень абвясьціў Эўрапарлямэнт у 2009 годзе. Беларускія грамадзкія актывісты меркавалі ўскласьці кветкі да мэмарыялу ахвярам трагедыі 1941 году, а таксама на месцы гібелі ўрадавай дэлегацыі Польшчы ў 2010 годзе.

Як паведамляе сайт БХД, два чалавекі затрыманыя – Вольга Завадская, маці забітага журналіста Змітра Завадскага, і яшчэ адзін актывіст. Іх павезлі для высвятлення асобы. Сябра БХД Яўгена Батуру змусілі зняць майку «Стоп – Пуцін».

Аўтобус пратрымалі на мяжы некалькі гадзін і адпусцілі толькі за 20 хвілін да закрыцця мемарыяльнага комплексу «Катынь», у які накіроўваліся актывісты. Нягледзячы на позні час, аўтобус паехаў па ранейшым маршруце. Яго суправаджала машына расійскай дарожна-патрульнай службы, паведамляе БелаПАН.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку5

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію3

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку5

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць