837 вайскоўцаў загінулі і больш за тры тысячы атрымалі раненні падчас правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны, паведаміў прадстаўнік РНБА Андрэй Лысенка на брыфінгу ў чацвер.

Па словах спадара Лысенкі, 3044 вайскоўцы атрымалі раненні ў зоне АТА.

Прадстаўнік РНБА падкрэсліў, што гэта правераныя звесткі па стане на апошні перыяд.

Канчатковыя звесткі страт сіл АТА можна будзе ўстанавіць толькі пасля завяршэння баявых дзеянняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?