6 верасня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбыўся шосты фолк-фэст «Камяніца».
Я выбралася туды літаральна ў апошні момант — вырашыла, што марнаваць такі цудоўны сонечны дзень не варта, а справы могуць і пачакаць. І правільна зрабіла.
Атмасфера была чароўная. Цешылі вока ўсмешлівыя дзяўчаты і хлопцы ў вышыванках, ля прылаўкаў рамеснікаў рука сама раз-пораз цягнулася за грашыма, дранікі былі смачныя, а музыка — выдатная. І ўсё гэта — на такім маляўнічым фоне, які можа забяспечыць толькі прырода. Не дзіва, што з фону яна ў чарговы раз зрабілася ледзь не галоўным героем маёй замалёўкі.
Гэтыя дні на мяжы лета і восені — асаблівыя. Шчымлівыя. Непаўторныя…
0
0
0
0
0
0