Свет1010

Мясніковіч: Я веру, што ў нас будзе вялікая перазагрузка адносін паміж Беларуссю і ЗША

Ён наведаў адкрыццё Беларуска-амерыканскага інвестыцыйнага форуму.

«Я шчыра веру ў тое, што, можа быць, з пачаткам гэтага мерапрыемства і шэрагу вялікіх мерапрыемстваў палітычнага характару, якія ініцыявала Беларусь, у тым ліку ў галіне мірнага ўрэгулявання канфлікту ў Украіне, у нас будзе вялікая перазагрузка адносін паміж Беларуссю і ЗША», - сказаў прэм'ер-міністр на адкрыцці форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА..

Звяртаючыся да ўдзельнікаў форуму, Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што беларускі бок гатовы зрабіць усё, што ад яе залежыць, каб Беларусь стала лепшым месцам для рэалізацыі праектаў амерыканскіх інвестараў. «Мы адкрытыя для дыялогу, гэтак жа, як адкрыта наша краіна», - падкрэсліў ён.

Пытанні палітычнага ўзаемадзеяння былі абмеркаваны на сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча з членам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ад Дэмакратычнай партыі Хакімам Джэфрысам. Варта адзначыць, што гэта малавядомы і не ўплывовы дэпутат.

«Мы гаварылі пра палітыку, санкцыі. Я сказаў, што няма падставаў, каб цэлы шэраг прадпрыемстваў Беларусі знаходзіліся пад санкцыямі», — расказаў прэм'ер-міністр па выніках сустрэчы. 

Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, кангрэсмен вельмі высока ацаніў ролю Беларусі і Аляксандра Лукашэнкі ў пытанні мірнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне.

Акрамя таго, разгледжаны шэраг пытанняў, звязаных са стварэннем рэжыму большага даверу. «Мы дамовіліся, што па лініі Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША будзе разгледжана пытанне аб магчымасці накіравання іх прадстаўнікоў у Беларусь, каб паглядзець, якія ў рэчаіснасці ствараюцца ўмовы для актыўнага бізнесу і якія трэба было б прыняць палітычныя рашэнні, каб стварыць адпаведныя камфортныя ўмовы для гандлёва- эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва «, — паведаміў прэм'ер-міністр.

Беларусь і ЗША могуць у бліжэйшы час падпісаць пагадненне аб узаемнай абароне і заахвочванні інвестыцый, а таксама некалькі іншых важных пагадненняў, якія створаць прававую аснову для больш эфектыўнага развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі.

«З беларускага боку праекты гэтых дакументаў падрыхтаваныя, адпаведныя службовыя асобы і структуры ў адміністрацыі ЗША паінфармаваныя, і мы б хацелі ў самы бліжэйшы час з нашымі амерыканскімі партнёрамі ўдакладніць асобныя няўзгодненыя пазіцыі і выйсці на падпісанне базавых дакументаў як па візах, так і ў дачыненні да пагадненняў, якія ствараюць аснову інвестыцыйнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва», — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

«Мы бачым сваю будучыню ў эканоміцы ведаў і інавацыях. Сёння вельмі высокі ўзровень канкурэнцыі, і мы з'яўляемся прыхільнікамі рэальнай адкрытай эканомікі, паслядоўна ідзем гэтым шляхам», — заявіў прэм'ер-міністр.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію2

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Дакументальны фільм пра Меланію Трамп аказаўся касавым правалам2

Кітай забараняе «нябачныя» клямкі ў аўтамабілях3

«Белсаюздрук» далучаюць да «Белпошты»

Маск плануе стварыць на калязямной арбіце сапраўднае сузор’е цэнтраў апрацоўкі даных. Расія занепакоеная2

Сучасныя цягнікі з Мінска ў Віцебск і Магілёў мяняюць на старыя9

Арына Сабаленка паказала свой партрэт у стылі Джаконды7

Дзяўчыну ўдарыла токам у мінскім тралейбусе — цяпер яна ляжыць у кардыялогіі9

Ціханоўская сустрэлася з Віктарам Бабарыкам20

«Будзеш адмаўляцца — паедзеш у СІЗА». Як у Беларусі збіраюць на «дабрачыннасць» з затрыманых па палітычных справах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію2

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць