Экспарт ваеннай тэхнікі і ўзбраенняў расійскай вытворчасці ў 2014 годзе перавысіў $13 мільярдаў, заявіў памочнік прэзідэнта РФ Уладзімер Кожын.

Аб'ём замоваў на расійскую абаронную прадукцыю ацэньваецца больш чым ў $48 мільярдаў, дадаў ён.

У 2013 годзе ваенны экспарт РФ, па афіцыйных расійскіх дадзеных, склаў $15,7 мільярда.

Летам 2014 года намеснік гендырэктара Расабаронэкспарта Ігар Севасцьянаў казаў, што сітуацыя на міжнародным рынку ўзбраенняў для Расіі з-за заходніх санкцый не зменіцца. Віцэ-прэм'ер РФ Дзмітры Рагозін параўнаў заходнія санкцыі супраць расійскага абароннага сэктара з выстралам «сабе ж у нагу».

Многія сучасныя расійскія ўзбраенні выкарыстоўваюць заходнія камплектуючыя. Гэтак францускія цеплавізары ўсталёўваюцца на танкі Т-90, французскія прыборы стаяць таксама на расійскіх знішчальніках Су-30МКИ.

Такім чынам заходнія санкцыі не толькі маглі пераканаць пакупнікоў расійскай зброі адмовіцца ад замоваў ці адкласці іх ажыццяўленне, але і спрычыніцца да скарачэння магчымасцяў РФ па выкананню ўжо актуальных кантрактаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?