Сойм Партыі БНФ прыняў адпаведную заяву ў сувязі з уступленнем у сілу абноўленага Закону Рэспублікі Беларусь «Аб ваенным становішчы».
Партыя БНФ занепакоеная новай рэдакцыяй закону, які, у прыватнасці, разглядае за напад на Рэспубліку Беларусь не толькі дзеянні, наўпрост скіраваныя супраць краіны, але таксама і акт ўзброенай агрэсіі з боку якой-кольвек дзяржавы або групы дзяржаў, здзейснены супраць дзяржавы-удзельніка Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).
На думку сяброў Сойму БНФ, новая рэдакцыя закона неапраўдана пашырае паняцце нападу на Рэспубліку Беларусь, увязваючы яго з падзеямі ў Арменіі, Расіі, Таджыкістане (які мае мяжу з нестабільным Афганістанам) ды іншых краінах АДКБ, у якіх маюцца шматлікія крыніцы нестабільнасці і тэрытарыяльныя канфлікты. «Гэткая трактоўка пагроз нацыянальнай бяспецы не адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі і ставіць унутраную палітыку ў нашай краіне ў залежнасць ад канфліктаў у параўнальна далёкіх ад нашай краіны «гарачых кропках», — гаворыцца ў заяве.
Сябры Сойму Партыі БНФ ў прынятым дакуменце адзначылі, што ўнесеныя ў заканадаўства змены могуць быць адной з праяў стварэння прававой базы для ўцягвання Беларусі ў шэраг канфліктаў, у тым ліку інспіраваныя агрэсіўнымі правакацыямі з боку расейскіх рэваншыстаў.
У Партыі БНФ перакананыя, новы закон стварае прававыя падставы для неабгрунтаванага абмежавання правоў і свабод грамадзян, асабліва ў частцы свабоды слова і вольнага распаўсюду інфармацыі, істотна пашырае межы ваеннай цэнзуры і магчымага выкарыстання спецыяльных сродкаў і зброі.
У сваім звароце Партыя БНФ патрабуе выхаду Рэспублікі Беларусь з АДКБ і выступае за пабудову новай архітэктуры нацыянальнай бяспекі з апорай на супрацу з краінамі Еўраатлантычнай супольнасці.
Нагадаем, 10 студзеня 2015 году ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ваенным становішчы» былі ўнесеныя змены і дапаўненні, якія, сярод іншага, істотна пашыраюць пералік абставін, што кваліфікуюцца ў якасці нападу на Рэспубліку Беларусь і могуць служыць падставай для ўвядзення ваеннага становішча. Гэтыя змены набылі моц 1 лютага 2015 года.
-
Дзядок — апазіцыянерам: Займаючыся дыскрэдытацыяй Офіса Ціханоўскай, вы льяце ваду на млын рэжыму
-
«Марзалюк — гэта наш зубр». Як праўладны гісторык нечакана стаў трэндам для зумераў у тыктоку
-
«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці
Цяпер чытаюць
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары