Ганна Дурыцкая, якая знаходзілася з Барысам Нямцовым на Маскварэцкім мосце ў ноч забойства апазіцыйнага палітыка, сказала ў эфіры тэлеканала «Дождь», што яе дапытвалі 7 гадзін, але не памятае, дзе менавіта.

Дурыцкая распавяла, што цяпер знаходзіцца ў статусе сведкі, і не давала ніякіх падпісак аб нявыездзе.

Ганна распавядае, што цяпер з ёй працягваюць праводзіць «следчыя дзеянні». Паводле яе слоў, дзяўчына не разумее, чаму яе не адпускаюць дадому ва Украіну.

Дурыцкая таксама сказала, што не ведае, адкуль выйшаў забойца.

Па словах дзяўчыны, злачынца быў у яе за спіной. «Калі я павярнулася, я ўбачыла аўтамабіль светлага колеру», — дадала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?