Спорт11

Беларус прэтэндуе на званне найлепшага футбаліста Польшчы ў сакавіку

Такое званне можа атрымаць Іван Маеўскі, які гуляе за «Завішу» з Быдгашчы.

Беларускі паўабаронца футбольнага клуба «Завіша» з Быдгашчы Іван Маеўскі намінаваны на званне лепшага футбаліста сакавіка ў чэмпіянаце Польшчы.

Як піша by.tribuna.com, гэта сумесны праект Экстракласы, спартыўнага выдання «Przegląd Sportowy» і партала Onet.pl. Найлепшага гульца месяца выберуць капітаны клубаў чэмпіянату Польшчы, а 17-ы голас застанецца за інтэрнэт-карыстальнікамі.

Галасаванне працягнецца да 31 сакавіка на парталах przegladsportowy.pl, ekstraklasa.tv і eurosport.onet.pl.

Пераможца атрымае спецыяльна распрацаваную для гэтай намінацыі статуэтку перад матчам бліжэйшага тура.

Дарэчы, у складзе зборнай Беларусі Іван Маеўскі дэбютаваў у матчы кваліфікацыі Еўра-2016 супраць Македоніі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі18

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў16

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час3

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст20

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі18

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць