Паміж штатам Фларыда і Кубай упершыню за 50 гадоў пачнуць курсіраваць паромы, пасля таго як улады ЗША дазволілі аднавіць паромную камунікацыю, спыненую ў 1960 годзе з-за ўвядзення гандлёвага эмбарга.

У снежні 2014 Вашынгтон абвясціў пра аднаўленне дыпламатычных адносін з Гаванай.

Пасля зняцця забароны чатыры кампаніі заявілі пра атрыманне ліцэнзій на паромныя перавозкі.

«Калі ўсё пойдзе нармальна, мы можам пачаць перавозкі ўжо ў верасні», — заявіў прэзідэнт кампаніі United Americas Shipping Services Джозэф Хінсан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0