На мінулым чэмпіянаце, што прайшоў у Мінску, у матчы адкрыцці 9 мая амерыканцы выйгралі з буйным лікам 6:1, By.tribuna.com

На мінулым чэмпіянаце, што прайшоў у Мінску, у матчы адкрыцці 9 мая амерыканцы выйгралі з буйным лікам 6:1, By.tribuna.com

Сёння на чэмпіянаце свету па хакеі зборная Беларусі правядзе чацвёртую гульню. У 17:15 пачнецца матч супраць лідараў групы зборнай ЗША. Матч пакажа ў прамым эфіры тэлеканал Беларусь-1.

Нагадаем, што беларусы (галоўны трэнер — Дэйв Льюіс) перамаглі на першынстве славенцаў і датчанаў (4:2, 5:1) і прайгралі ў авертайме славакам 1:2.

ЗША — 9 (3 гульні), Расія — 9 (4), Славакія — 7 (4), Беларусь — 7 (3), Фінляндыя — 6 (3), Нарвегія — 3 (4), Данія — 1 (4), Славенія — 0 (3).

Сёння таксама Фінляндыя згуляе са Славеніяй (21:15).

У суботу беларусы гуляюць з Расіяй (13:15).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?