Сёння на I Еўрапейскіх гульнях у Баку было разыграна 11 камплектаў узнагарод.
Беларускія атлеты папоўнілі свой ўзнагародны багаж бронзай, якую заваяваў барэц грэка-рымскага стылю Іосіф Чугашвілі (вагавая катэгорыя — 130 кг). У медальнай скарбонцы зборнай Беларусі цяпер 3 узнагароды, прычым усе яны здабытыя барацьбітамі-класікамі — срэбра ў першы дзень спаборніцтваў заваяваў Саслан Даураў (да 59 кг), а першая бронза дасталася Віктару Сасуноўскаму (да 80 кг).
Былі разыграны камплекты ўзнагарод у наступных відах:
- Трыятлоне (мужчыны)
- Каратэ. Кумітэ (мужчыны) — вагавая катэгорыя да 84 кг, звыш 84 кг
- Каратэ. Кумітэ (жанчыны) — вагавая катэгорыя да 68 кг, звыш 68 кг
- Каратэ. Ката (мужчыны)
- Каратэ. Ката (жанчыны)
- Грэка-рымская барацьба - вагавая катэгорыя да 66 кг, да 75 кг, да 85 кг, 130 кг
Пасля трох спаборніцкіх дзён медальны залік узначальвае каманда Азербайджана, у якой 13 узнагарод (6 залатыя, 2 срэбныя, 5 бронзавых медалёў). На другой пазіцыі зборная Расіі — 7 (5, 0, 2), трэцяе месца ў каманды Турцыі — 12 (4, 2, 6). Беларуская зборная дзеліць 12-13-я месцы з камандай Германіі.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)