Свет22

Кампазітар «Тытаніка» і «Аватара» загінуў у авіякатастрофе

Амерыканскі кампазітар Джэймс Хорнер, які атрымаў дзве прэміі «Оскар» за музыку да фільма «Тытанік», загінуў у авіяцыйнай катастрофе ў Каліфорніі.

Паводле дадзеных The Sydney Morning Herald, у самалёце S312 Tucano, які разбіўся ў акрузе Вентура, знаходзіўся толькі адзін чалавек.

Чыноўнікі авіяцыйнага ведамства ЗША пакуль не змаглі пацвердзіць асобу загінулага ў аварыі пілота.

Але гібель 61-гадовага Хорнера пацвердзіла яго памочнік Сільвія Патрыцыя.

«Мы згубілі дзіўнага чалавека з вялізным сэрцам і неверагодным талентам. Ён памёр, робячы тое, што ён любіў. Дзякуй усім вам за вашу падтрымку і любоў», — сказала яна.

***

У 1998 годзе за працу над фільмам «Тытанік» Хорнер атрымаў прэмію «Оскар» у дзвюх намінацыях: «Найлепшая музыка да драматычнага фільма» і «Найлепшая песня да фільма» сумесна з Уілам Джэнінгсам, які напісаў тэкст песні My Heart Will Go On, выкананай Сэлін Дыён. Альбом з саўндтрэкам да фільма, выпушчаны кампаніяй Sony Classical 18 лістапада 1997 г., разышоўся па ўсім свеце 27 млн копіямі.

Іншыя вядомыя кінастужкі, над якімі працаваў Хорнер, — «Каспер», «Джуманджы», «Адважнае сэрца», «Двухсотгадовы чалавек», «Троя», «Маска Зора» і «Новы Чалавек-павук». Кампазітар часта выкарыстоўваў у сваёй музыцы электронныя і харавыя элементы, а таксама кельцкія матывы.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі12

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць