У мінскім клубе Re:public 16 ліпеня пройдзе «Беларускі інтэлектуальны фестываль» — забаўляльны інтэлектуальны паб-квіз. Пачатак а 19-й гадзіне, уваход для гледачоў — 50 тысяч.
Для ўдзелу ў фэсце не спатрэбяцца глыбокія веды гісторыі ці культуры, хопіць простай кемлівасці і неабыякавасці да названых тэм.
Набіраюцца каманды ад 2 да 10 чалавек (аптымальна — 6-8), згуляюць першыя 30 зарэгістраваных каманд. Рэгістрацыя да 10 ліпеня праз суполку «УКантакце».
Кожны тур фестывалю мае назвы-тэматыкі: «Не пакідайце мовы нашай…», «Ад мора да мора», «Дудка беларуская», «З народных крыніц», «Ведай, каток, свой куток», «Руская мова як замежная», «Адзін чорт маляваў», «Сучаснае жыццё». Фінальны тур мае тэму-назву «Ні адказу, ні прыказу». Наведнікаў чакаюць выступ паэта Віктара Жыбуля і музычныя сюрпрызы.
Гэта не першая спроба інтэлектуальнай гульні на беларускую тэматыку: напрыклад, з зімы ладзіліся (у меншых маштабах) інтэлектуальна-забаўляльныя турніры VARTA.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)