Журналіст газеты «Советский спорт» Дзмітрый Ягораў напісаў у твітары, што беларуская біятланістка Дар'я Домрачава цяжарная.

 Ягораў зрабіў наступны запіс: «З Вольгай Зайцавай наш інсайд аб цяжарнасці пацвердзіўся. Так што: ёсць інфармацыя, што цяжарная Дар'я Домрачава…».

Між тым афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма, сама Дар'я ніякіх заяў не рабіла.

Новы біятлонны сезон пройдзе без удзелу Дар'і Домрачавай, бо ў спартсменкі быў дыягнаставаны монануклеёз. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка і ўладальніца Вялікага Крыштальнага глобуса 2014/15 вырашыла ўзяць паўзу ў спаборніцтвах на адзін год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?