Венесуэльскі пракурор уцёк у ЗША.

Венесуэльскі пракурор уцёк у ЗША.

Леапольда Лопес — гэта венесуэльскі Статкевіч. У 2014-м яго арыштавалі пасля прэзідэнцкіх выбараў і пасадзілі на 14 гадоў за «падбухторванне да гвалту».

Гэтаму папярэднічалі крывавыя сутычкі прыхільнікаў і праціўнікаў рэжыму Чавэса-Мадуры.

Пасля смерці Чавэса Нікалас Мадура перамог на выбарах з вынікам 50,6%. Апазіцыя падазравала фальсіфікацыі і выйшла на вуліцы.

Апанент Мадура на выбарах, Энрыке Капрылес, не заклікаў людзей на пратэсты. Маніфестацыі ўзначалілі больш радыкальныя постаці апазіцыі, сярод якіх і 43-гадовы лідар партыі «Народная воля» Леапольда Лопес. Ён і стаў ахвярай паказальнага працэсу.

Леапольда Лопес узначальваў вулічныя пратэсты ў Каракасе.

Леапольда Лопес узначальваў вулічныя пратэсты ў Каракасе.

«Гэта быў фарс, а не суд. Я прашу прабачэння ў Лопеса. Я прашу прабачэння ў ягонай жонкі. Але я найбольш я прашу прабачэння ў ягоных дзяцей, — сказаў пракурор Франклін Нэвэс, які быў дзяржаўным абвінаваўцам на працэсе Лопеса. — Гэта быў несправядлівы працэс. Сведкаў абароны не дапусцілі да суда», — расказаў ён.

Так супала, што дзеці Лопеса і Нэвэса хадзілі ў адзін клас.

Нэвэс узяў жонку і дзяцей і накіраваўся на адпачынак на Арубу. А адтуль уцёк у ЗША і папрасіў там палітычнага прытулку.

У Венесуэле розныя гарады і мікрараёны настроеныя па-рознаму. Бедныя абагаўляюць Чавэса, які ўвёў практыку напаўбясплатнай раздачы жытла, прадуктаў і пасадаў. Сярэдні клас і багатыя чавэсізм ненавідзяць. Гвалт лёгка ўспыхвае ў такой сітуацыі. 

Арышт Лопеса і іншых лідараў апазіцыі, спадзяваліся ўлады Каракаса, застрашыць апазіцыю.

У снежні 2015-га павінны адбыцца парламенцкія выбары. Папулярнасць Мадура ўпала да рэкордна нізкіх паказчыкаў. Інфляцыя ў краіне таксама дасягнула рэкорду. Эканоміка падае, у краіне існуюць два валютныя курсы, а дэфіцыт прадуктаў і тавараў дасягнуў савецкіх маштабаў.

Уцёкі і выкрыцці пракурора Нэвэса нанеслі новы ўдар па аўтарытэце рэжыму Мадура.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?