У выніку выбуху побач з паліцэйскім участкам турэцкага горада Дыярбакыр, паводле ўдакладненых звестак, загінулі не менш за пяць чалавек. Раней паведамлялася аб двух загінулых.

Па дадзеных мясцовых СМІ, колькасць параненых таксама апынулася вышэйшай, чым паведамлялася першапачаткова. Па апошніх дадзеных, пацярпелі як мінімум 36 чалавек, у той час як раней паведамлялася пра 22.

Сярод загінулых у выніку выбуху апынулася жанчына з маленькім дзіцем. Інфармацыі аб іншых ахвярах пакуль няма.

Выбух быў настолькі магутным, што пашкодзіў і суседнія будынкі. Мяркуецца, што была начыненая выбухоўкай машына.

Гэта ўжо другі за апошнія дні выбух у Турцыі. Раніцай 12 студзеня смяротнік прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне на плошчы Султанахмет ў цэнтры Стамбула. У выніку загінулі дзесяць чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?