Большасць работнікаў хлебазавода № 1, які ў хуткім часе будзе зачынены, змогуць працаўладкавацца на іншыя аналагічныя прадпрыемствы ў Мінску. Пра гэта TUT.BY заявіла Жанна Свістунова, начальнік аддзела кадраў КУП «Мінскхлебпрам», якое аб'ядноўвае шэсць мінскіх хлебазаводаў.

Аляксандр Корсакаў, TUT.BY

Аляксандр Корсакаў, TUT.BY

«Усе, хто хоча працаваць, той атрымае працу. Мы можам ўсіх ахвотных працаўладкаваць», — сказала Свістунова, каментуючы інфармацыю аб тым, што толькі 100 з 300 чалавек будуць працаўладкаваны пасля закрыцця першага хлебазавода. «Мы працуем над гэтым пытаннем амаль 8 месяцаў. Апыталі ўжо шмат каго з супрацоўнікаў, і толькі пару чалавек заявілі, што яны не будуць працаваць у «Мінскхлебпраме». Напрыклад, адна пенсіянерка сказала, што пойдзе працаваць няняй да ўнука», — дадала яна.

Паводле слоў спецыяліста, «хлебазаводы пакідалі вакансіі, спецыяльна не зачынялі іх, а кіраўніцтва прасіла людзей сумяшчаць абавязкі, каб у хуткім часе працаўладкаваць першы завод». «Плюс да гэтага мы ўводзім новыя працоўныя месцы ў сувязі з тым, што прадукцыя [першага завода] будзе выпускацца ў нас», — дадала яна.

Жанне Свістуновай незразумелыя чуткі, што ўзнікліі з нагоды праблем з працаўладкаваннем работнікаў хлебазавода № 1. «Мы размаўляем з кожным рабочым персанальна, сустракаемся з імі, тлумачым. Прапануем працоўныя месцы на заводах, якія знаходзяцца бліжэй да іх месцы жыхарства. Людзі ездзяць па заводах, выбіраюць працоўныя месцы. Таму чуткі могуць распаўсюджваць толькі тыя, з кім яшчэ мы не правялі перамовы. Але такіх меншасць», — сказала Свістунова.

Зараз ідзе паэтапнае спыненне хлебазавода № 1. Цалкам прадпрыемства павінна быць закрыта ў траўні.

Рэарганізацыя першага хлебазавода праводзіцца ў рамках указа № 306, якім вызначана стратэгія забудовы тэрыторыі Ракаўскага прадмесця. Гэты дакумент прадугледжвае вынас прамысловых прадпрыемстваў (у прыватнасці, хлебазавода №1 і шпалернай фабрыкі) з гістарычнага цэнтра Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?