Эканоміка2424

Як трое сяброў з БДУ сталі першымі беларускімі мільярдэрамі

Віктар Кіслы, Іван Міхневіч, Мікалай Кацалапаў — сузаснавальнікі «Свету танкаў».

Амерыканскае агенцтва Bloomberg абнавіла ўласны індэкс сусветных багацеяў. Паводле інфармацыі фінансістаў, у Беларусі з’явіўся першы мільярдэр — стваральнік камп’ютарнай гульні «Свет танкаў» Віктар Кіслы. 39-гадовы бізнэсовец адмовіўся каментаваць падлікі агенцтва, запэўніўшы, што ніколі не спрабаваў лічыць уласныя грошы, а лад жыцця вядзе «вельмі сціплы». «Наша Ніва» пісала пра ягоны жыццёвы шлях у папярэднім нумары.

Віктар Кіслы. Фота Slush.

Па ацэнцы Bloomberg, агульны кошт кампаніі «Варгеймінг», якая заснавала «Свет танкаў», складае каля $1,5 мільярда.

Карпарацыя, створаная беларусамі, уключае ў сябе 15 цэнтраў, раскіданых па ўсім свеце — ад амерыканскага Осціна да аўстралійскага Сіднея. Многія з іх зарэгістраваныя як розныя юрыдычныя асобы. Аднак цэнтральны офіс кампаніі знаходзіцца на Кіпры.

Нагрувашчаная структура ўскладняе пошукі ўласнікаў. Паводле ацэнкі экспертаў, долі акцый у «Варгеймінгу» размеркаваныя наступным чынам: Віктару Кісламу належаць 38,5%, ягонаму бацьку Уладзіміру — яшчэ 25,5%. Амаль усю рэшту дзеляць напалам Мікалай Кацалапаў і Іван Міхневіч (па 17%). Разам з Кіслым яны вучыліся ў БДУ.

Мікалай Кацалапаў

У «Варгеймінгу» Мікалай займае пасаду дырэктара па развіцці бізнэсу. У заходніх СМІ 36-гадовы беларус часцяком падпісаны пад іменем «Нік». Скончыў фізічны факультэт БДУ.

Першыя гады яго кар’еры прайшлі ў кампаніі InterVelopers. Праграмісты займаліся інтэрнэт-рэкламай і дызайнам. Неўзабаве кампанія пераарыентавалася на распрацоўку гульняў і пачала супрацоўнічаць з «Варгеймінгам».

З 2002 года Кацалапаў стаў адказваць за развіццё бізнэсу ў «Варгеймінгу». Гэтым ён займаецца дагэтуль. Экспансія кампаніі ў іншыя краіны — справа ягонага розуму. Кацалапаў — непублічны бізнэсовец. У беларускім інтэрнэце ён узгадваўся толькі аднойчы, пасля дарагой угоды ($675 тысяч) па куплі кватэры на сталічнай вуліцы Чэхава.

Іван Міхневіч

Іван нарадзіўся ў 1979 годзе. Ён атрымаў магістарскую ступень на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ, а пасля яшчэ вывучыўся на эканаміста.

У 2000 годзе ён удзельнічаў ад Беларусі ў Міжнароднай студэнцкай алімпіядзе па праграмаванні.

У «Варгеймінгу» Іван быў фактычна ад стварэння кампаніі, яшчэ ў час навучання ва ўніверсітэце. Міхневіч адзначае, што спачатку быў тэхнічным дырэктарам карпарацыі, а пасля стаў адказным за фінансы.

«Рэальна ўжо ўсё гэта надакучыла, і час пачынаць новую кар’еру, на новым месцы, у новай галіне. Хутчэй за ўсё, не ў інфармацыйных тэхналогіях», — расказваў Міхневіч пра свае планы некалькі гадоў таму.

Офіс «Варгеймінга» ў Нікасіі (Кіпр)

Яшчэ ў 2011 годзе ён паспрабаваў сябе ў нафтавым бізнэсе. Была створана кампанія Synergy Horizon, якая займалася вырабам сарбентаў для ліквідацыі працёкаў нафтапрадуктаў.

«Ключавымі рынкамі збыту з’яўляюцца бліжэйшыя нафтаздабываючыя рэгіёны — Расія і краіны Блізкага Усходу», — адзначаецца на сайце кампаніі.

Бізнэс зарэгістраваны на Кіпры, але вытворчасць арганізаваная ў Рэчыцкім раёне. На старонках Міхневіча ў сацыяльных сетках пазначана, што ён працаваў у «Варгеймінгу» да верасня 2014 года. Пасля беларус стаў партнёрам у праграмісцкай кампаніі Alpein Software, зарэгістраванай у Германіі і Швейцарыі. Апроч таго, на працягу апошніх гадоў працуе інвестыцыйны фонд Міхневіча — SCSS Fund Management.

Каментары24

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна6

Фізічныя практыкаванні дапамагаюць аднавіць нервовыя клеткі. Вось як гэта ўдалося даказаць1

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі5

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам2

Качалоўская: На «Міс Сусвет» я зразумела, што такое жаночая жорсткасць. А ў прыбіральню нас вадзілі ахоўнікі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →