Мінскія ўнівермагі ў красавіку прапануюць пакупнікам зніжкі да 20% на нехарчовыя тавары, паведаміла прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Настасся Прымака.

Так, у ААТ «ЦУМ Мінск» 9 і 23 красавіка зніжка складзе 17%. ГКУП «Універмаг Беларусь» 12 і 26 красавіка прапануе зніжку 20%. ААТ «ГУМ» 14 красавіка будзе рэалізоўваць тавары са зніжкай 20%, 28 красавіка — 17%. УП «Кірмаш» 6 і 20 красавіка зробіць зніжку 15%. Такую ж зніжку прапануюць ТАА «Старт-Х» (5, 15 і 26 красавіка) і ЗАТ «1000 дробязей» (7, 21 і 28 красавіка). У ТАА «Гандлёвы дом «На Нямізе» 13 і 24 красавіка зніжка будзе 20%. Магазіны гандлёвага цэнтра «Сталіца» 9 і 23 красавіка таксама прапануюць зніжкі — ад 5% да 50%.

Настасся Прымака таксама праінфармавала, што 2 красавіка рыбгасы Беларусі арганізуюць рыбны кірмаш, які пройдзе з 10.00 да 17.00 па адрасе: вул. Русіянава, 1 (Першамайскі раён). Пакупнікам будзе прапанаваны шырокі асартымент рыбнай прадукцыі па цэнах вытворцаў: жывая сажалкавая рыба, каштоўныя віды рыб, вэнджана-вяленая рыбная прадукцыя (фарэль — да Br100 тыс. за 1 кг), карп (ад Br40 тыс. да Br50 тыс.), карась (ад Br25 тыс. да Br30 тыс.), шчупак (ад Br65 тыс. да Br70 тыс.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?