Удзел грамадзян Беларусі ў баявых дзеяннях за мяжой — гэта ўрон нацыянальным інтарэсам, заявіў сёння старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў

Кіраўнік КДБ звярнуў увагу, што паводле Гаагскай канвенцыі 1907 года дзяржава губляе статус нейтральнай, калі хто-небудзь з яе грамадзян добраахвотна ўступае ў войска аднаго з ваюючых бакоў. «У сувязі з гэтым удзел грамадзян Беларусі ў баявых дзеяннях на тэрыторыі іншых дзяржаў стварае пагрозу ўключэння рэспублікі ў узброеныя канфлікты на шкоду нацыянальным інтарэсам. Такія сітуацыі негатыўна адбіваюцца і на міжнародным іміджы нашай краіны», — заявіў Валерый Вакульчык.

Аднак пакуль Крымінальны кодэкс Беларусі прадугледжвае адказнасць толькі для наёмнікаў. То бок, зараз нельга прыцягнуць тых, хто ваюе за мяжой па ідэйных меркаваннях альбо чый карыслівы цікавасць удзелу ў баявых дзеяннях даказаць немагчыма.

Таму КК плануецца дапоўніць арт.361-1-3. Ён дазволіць прыцягваць да крымінальнай адказнасці за ўдзел ва ўзброеных канфліктах у іншых краінах нават пры адсутнасці прыкмет наёмніцтва. Прадугледжваецца і пакаранне за вярбоўку і падрыхтоўку грамадзян, фінансаванне або іншае матэрыяльнае забесьпячэньне такой дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?