Свет

Журналісты высветлілі, дзе Apple хавае сваю самую перадавую лабараторыю

Выданне Financial Times вызначыла месцазнаходжанне сакрэтнай лабараторыі кампаніі Apple, у якой займаюцца самымі рэвалюцыйнымі інавацыямі ў сферы штучнага інтэлекту і ў якую масава перавабліваюць спецыялістаў з Google.

Фота: vecteezy

Паводле расследавання Financial Times, кампанія Apple стварыла новую сакрэтную лабараторыю ў Еўропе, дзе займаецца самымі перадавымі распрацоўкамі ў галіне штучнага інтэлекту (ШІ).

Лабараторыя пад назвай Vision Lab знаходзіцца ў швейцарскім Цюрыху і афіцыйна кіруецца некалькімі мясцовымі стартапамі, якія цалкам адмаўляюць сваё дачыненне да Apple.

Выданне адзначае, што сакрэтнасць аб'екта з'яўляецца настолькі сур'ёзнай, што нават найбліжэйшыя па суседстве бізнэсы нічога не ведалі пра існаванне лабараторыі.

Касцяк супрацоўнікаў сакрэтнай лабараторыі Apple складаюць перавабленыя з кампаніі Google прафесіяналы ў галіне ШІ — не менш за 36 старшых спецыялістаў, якія раней распрацоўвалі інавацыі ў Google AI (адно з падраздзяленняў Google). Ёсць у лабараторыі і супрацоўнікі, якія калісьці былі датычныя да кампаніі OpenAI, стваральніцы папулярнай нейрасеткі ChatGPT.

Гэта не першы выпадак, калі Apple узмоцнена хавае свае праекты ад сусветнай грамадскасці. Яшчэ нядаўна кампанія вырашыла згарнуць адзін з самых амбіцыйных у сваёй гісторыі праектаў па стварэнні электрамабіля, якім пачала займацца 10 гадоў таму.

У праекце (Project Titan), існаванне якога Apple ніколі публічна не прызнавала, меркавана было задзейнічана каля дзвюх тысяч чалавек — частку з іх потым збіраліся перавесці ў падраздзяленне, якое займаецца распрацоўкамі ШІ.

Магчыма, што гаворка ішла пра перавод супрацоўнікаў у тым ліку і ў толькі што знойдзеную сакрэтную лабараторыю ў Швейцарыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША55

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Ці праўда, што фронт ва Украіне спыніўся?6

За колькі здаюць кватэры на навагоднія святы ў Мінску і Гродне, куды чакаецца наплыў расіян7

У Лагойскім раёне мужчына напаў на дзевяцікласніцу. Яна аказала яму супраціў4

Украінцы нанеслі ўдар па падраздзяленню «Рубікон» у акупаваным Бярдзянску. Кажуць пра больш за 30 забітых5

У нямецкім Ростаку замест жывой каляднай ёлкі ўпершыню зрабілі яе праекцыю. Гараджане абураныя3

Шасцёра высокіх амерыканскіх чыноўнікаў перабраліся жыць на вайсковыя базы9

«Пахне чабор». Павел Белавус з калегамі запусцілі ў Варшаве продаж крафтавай беларускай камбучы4

Замежныя eSIM цяпер прадаюцца і ў Беларусі1

На Брэстчыне амаль тыдзень шукалі мужчыну, урэшце знайшлі мёртвым

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША55

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць