Абвешчаныя намінанты беларускай прафесійнай музычнай прэміі Rock Profi 2016. Часцей за ўсіх – у чатырох з пяці намінацый – згадваюцца рок-гуртыBruttoіRe1ikt. Пераможцаў назавуць 26 мая на цырымонііў клубе ili.

Узнагароды існуюць з 2013 года і адлюстроўваюць меркаванне не журналістаў і іншых прызначаных экспертаў, а непасрэдна тых, хто стварае беларускую музыку. Лёс Rock Profi 2016 вызначаюць больш за 60 артыстаў, якія выдалі альбомы ў стылістыцы рок, індзі, альтэрнатыва ў 2013, 2014 і 2015 гадах. Працэдура галасавання празрыстая – пасля ўзнагароджання арганізатары публікуюць поўныя справаздачы па тым, хто за каго галасаваў.

Brutto і Re1ikt згадваюцца ў чатырох намінацыях: «Лепшы альбом», «Лепшы запіс», «Лепшая песня» і «Артыст года». Тры намінацыі ў гурта «Серебряная свадьба», дзве – у Shuma. Агулам былі разгледжаны 45 альбомаў, а таксама 91 песня, выдадзеная ў выглядзе сінглаў і кліпаў з 1 студзеня да 31 снежня 2015 года. Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Павел Юрцэвіч (студыя «Осмас», клуб ili) і Зміцер Безкаравайны (Experty.by).

– У гэтым годзе у межах Rock Profi рэкордная колькасць прагаласаваўшых – 66 артыстаў. Па выніках першага тура ёсць намінацыі з адным лідарам і ёсць намінацыі з розніцай паміж лідарамі ў 1-2 балы, пры тым, што сума кожнага з вядучых прэтэндэнтаў перавышае 100. Пераможцы будуць вызначаныя ў другім туры галасавання, які стартуе сёння, – адзначыў Зміцер Безкаравайны.

На цырымоніі ўручэння 26 мая ў клубе ili выступяць гурты Intelligency, True Litwin Beat, Unhuman Remains, Slowner, «Сестричкин луч». Пачатак у 19.00. Кошт квіткоў: 200 тыс. руб. Колькасць месцаў абмежаваная. Інфалінія: (029) 629 86 98.

НАМІНАНТЫ (у алфавітным парадку)

Найлепшы альбом: Brutto «Родны край», Кассиопея «Крестик», Re1ikt «Лекавыя травы», Shuma «Жніво».

Найлепшы запіс (прыз гукарэжысёрам): Андрэй Баброўка за Brutto «Родны край», Аляксандр Геліх за Серебряная Свадьба «Музыка - всё!», Alexis Scorpio і Nick Cherny за Shuma «Жніво», Павел Сініла за Re1ikt «Лекавыя травы».

Найлепшая песня: Brutto «Родны край», Крамбамбуля «Каб мы калі каму чаго», Re1ikt «Хадзіла галота», Серебряная свадьба «Adieu La Tete».

Дэбют года: Harotnica, NABR, Super Besse, Teleport.

Артыст года: Brutto, Дай дарогу!, Re1ikt, Серебряная свадьба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0